Ecoproject Logo

 

 
  Saturday, 04 December 2010 
  Sustainability Initiative from Minsk, Belarus         russian

Home
Goals and Objectives
Approach
Skills & Experience
Partners
Team
Our Logo
Publications
News
Database ECO
Forum
 
Sustainability Web Ring control panel

   

FORUM - messages under chosen topic

browse all topics | search the messages | create new topic

<< go to start < go to previous page > go to next page >> go to end showing 1 to 2 of 2

theme
Sort according to this fieldReverse sort according to this field
author
Sort according to this fieldReverse sort according to this field
date
Sort according to this fieldReverse sort according to this field
Мова Сымон15/08/2002
- RE: Мова Палiна17/08/2002

FORUM - Message

Name Сымон
Email shyma@inbox.lv
Organisation прыватная асоба
Subject Мова
Message Мне здаецца, што пытанне з мовай, на першы погляд далёкае ад тэматыкі сайту, паказальнае. Паказальнае таму, што ніякай устойлівасці развіцця не дамагчыся, калі людзі адчуваюць сябе касманаўтамі. Калі яны жывуць і дыхаюць, ходзяць і паглядаюць вакол як часовыя, як проста тутэйшыя. Няўжо гэтак было цяжка зрабіць інтэр-фэйс найперш беларускім (першасным), а паралельна рускім і нямецкім? Гэта ж не перашкаджае наведвальнікам выказвацца на той мове, якая дзеля іх зручнейшая. Але гэтак важна дэманстраваць тое, што мусіць уважацца за нешта першакаштоўнаснае, за адну з асноваў і падмурак працы. І ня трэба пра зразумеласць. Немцы свае сайты ня робяць па-японску, ангельцы - па-шведску, а расейцы па-мангольску. Кажуць, што без захавання і зберажэння прыроды, нашага прыроднага дому, без абапірання на гэтыя вартасныя арыентыры, немагчыма нішто, ніякія змены і рэформы ані ў палітыцы, ані ў эканоміцы. Хоць здаецца, што вырашы ўсё ў эканоміцы, зрабі палітычныя зрухі ў накірунку дэмакратыі, і жыццё пачне наладжвацца. Але ж вы і самі ведаеце, што гэта не так. Не так таму, што акрамя простых, тэхнакратычных ісцін, ёсць яшчэ адзін бок. Бок духоўнага, разумовага існавання чалавека, народаў, усёй нашай чалавечай грамады. Дык як жа тутэйшыя людзі ўбачаць сваім домам вялізную планету, калі яны сваю Радзіму не заўважаць!?!? Як яны пачнуць прасяквацца сутнасным адчуваннем прынцыпаў устойлівага развіцця, калі яны не маюць моцных духоўных стымулаў дзеля таго (а адзін з такіх стымулаў - адчуванне Радзімы і неабходнасці яе ратаваць ад гвалту неразумных людзей)! Сорамна, што ўсё гэта і зараз прыходзіцца даводзіць. У 2002 годзе, пасля ўсяго, што мы пабачылі з цяперашнім беларускім рэжымам, які ўсёй практыкай свайго існавання толькі падцвярджае правату маіх словаў.

Approximate automated translation of the Forum messages from Russian into English (Deutsch) for reading only is available below. Please note that we cannot guarantee that this independent translation source will work smoothly.

FORUM - Reply to this message

Name*
Email*
Organisation
Subject*
Message*

* indicates a required field


Ecoproject, P.O.Box 114, Minsk, 220007,  BELARUS 
Fax +375 17 2635417
E-mail: ecoproject at ecoproject.org  

© 2000-2010  Ecoproject Belarus 
Questions regarding this site? Contact: webmaster